Мі́хнаўшчына (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўнач ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 11 жыхароў, 6 гаспадарак (2005).

Назва Якраз сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Хоружии новгородскиu Михно"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 64..

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак — уладанне Хмялеўскіх. У 1909 годзе каля вёскі існавалі 2 маёнткі з назвай Міхнаўшчына (належалі Хмялеўскім).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да Міхнаўшчыны далучана суседняя в. Нячэхі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 14 двароў, 50 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 13 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 21 двор, 83 жыхары, у 2 маёнтках — 2 двары, 6 жыхароў. 1921 — 9 двароў, 39 жыхароў. 1939 — 110 жыхароў. 1959 — 102 жыхары. 1998 — 15 двароў, 13 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 11 жыхароў, 6 гаспадарак.

Вядомыя асобы Мечыслаў Іванавіч Данількевіч (1935—2008) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1993).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна