Ёлава. Сустракаецца таксама варыянт Е́лава (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 23 км на захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск.
Гісторыя У 1886 годзе хутар Елава ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета, дзейнічалі лесапільня, вадзяны млын.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў адзін вясковец.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1921 — 16 двароў, 104 жыхары. 1939 — 152 жыхары. 1959 — 176 жыхароў. XXI стагоддзе:
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палонкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна