Скаро́дзінцы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на захад ад Баранавіч, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 26 жыхароў, 17 гаспадарак (2005).

Гісторыя У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі вёска ў складзе маёнтку Палонка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства перайшла па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1.

У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета. З 1939 года ў БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы.

Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 116 жыхароў. 1921 — 9 двароў, 48 жыхароў. 1959 — 156 жыхароў. 1970 — 122 жыхары. 1998 — 29 двароў, 41 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 26 жыхароў, 17 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Палонкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна