Lesta Studio — расійская кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы камп'ютарных гульняў і стварэнні відэапрадукцыі.
Гісторыя кампаніі
Lesta Studio была заснавана ў 1991 годзе і спецыялізавалася выключна на відэавытворчасці. У 2000 годзе кампанія запускае распрацоўку свайго першага гульнявога праекта: RTS Антанта. Асноўнай спецыялізацыяй кампаніі сталі камп’ютарныя гульні ў жанры стратэгій. Lesta Studio супрацоўнічае з Wargaming.net, а таксама з выдаўцом Big Fish Games.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Lesta Studio
Катэгорыя:Арганізацыі Санкт-Пецярбурга