Не́рыб — возера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Брусята (басейн Бярэзіны), за 22 км у напрамку на поўдзень ад горада Крупкі, за 1,4 км на ўсход ад вёскі Узнаж, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Захараўка.
Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,47 (0,45Морфометрические параметры озёр Минской области ) км, даўжыня берагавой лініі 2,33 (2,41) км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,92 м. Аб’ём вады ў возеры 0,88 млн м³. Плошча вадазбору 31,2 км² Катлавіна возера рэшткавага тыпу і знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Берагі нізкія, тарфяністыя, забалочаныя. Мелкаводдзе шырокае, ілістае. Дно высцілае сапрапель.
З возера выцякае рака Брусята.
Літаратура
Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Крупскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны