Кама́рынец — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 14 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Парэчча, у басейне ракі Нешчарда.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
Размешчана сярод забалочанага лесу. На поўдні прымае сцёк з сістэмы меліярацыйных каналаў. На поўначы выцякае ручай у раку Нешчарда.
Літаратура
Ліст карты N-35-011. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нешчарды