Астравітае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 19 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 6 км на ўсход ад вёскі Ізубрыца, у басейне ракі Нішча.
Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Размешчана сярод лесу. У заходняй частцы ёсць невялікі востраў.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы