Малыя Блізняты — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Галубова, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км.
Размешчана сярод высокіх (да 20 м), парослых лесам узгоркаў.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна