Юдзіф Хаймаўна Сегаль (; ,  — , ) — савецкі вучоны ў галіне псіхіятрыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1937).

Біяграфія Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Асістэнт кафедры псіхіятрыі медыцынскага факультэта БДУ, Мінскага медыцынскага інстытута (1927—1937). Загадчыца кафедры псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута (1937—1939); дацэнт кафедры (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт кафедры псіхіятрыі Іжэўскага медыцынскага інстытута (1941—1946), адначасова кансультант ваенных шпіталяў. Старшы навуковы супрацоўнік НДІ псіхіятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве (1946—1957).

Навуковыя працы «Выработка условных рефлексов и дифференцировок у олигофренов», 1927; «Патологическая инертность при психических синдромах», 1938 «О дифференцированном применении трудовой терапии психически больных», с сааўт., 1935; «Коланин и его терапевтическое применение в психиатрии», 1938 «К реконструкции Минской психиатрической клиники», с сааўт., 1938; «Психиатрический стационар второго клинического городка г. Минска», 1939 «Раневые психозы», с сааўт., 1947

Спасылкі Сегаль Юдифь Хаимовна (1904—1957) // Сайт БДМУ

Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ Катэгорыя:Псіхіятры СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэтаў Расіі