Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца. Двухразовы чэмпіён Беларусі (2000, 2003).

Кар’ера Выхаванец мінскага футбола, у маладосці трапіў у склад «Маладзечна». У 1997 годзе перспектыўнага іграка набыла мінскае «Дынама-93», аднак улетку 1998 года клуб спыніў існаванне, і Фёдар апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», дзе стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2001 мазырскі клуб пачаў мець фінансавыя цяжкасці, і Лукашэнка па запрашэнні Сяргея Падпалага перайшоў у «Гомель», у складзе якога выйграў сваё другое чэмпіёнства. У 2005—2006 гадах гуляў за «Дарыду» і брэсцкае «Дынама», пасля чаго апынуўся ў клубе Першай лігі «Верас», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Завяршыў кар’еру ў 2011 годзе ў складзе сталічнага клуба СКВІЧ.

У 1997 годзе згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, калі ў жніўні 1997 года ў таварыскай гульні на мінскім стадыёне «Дынама» гаспадары саступілі зборнай Ізраіля з лікам 2:3.

Фёдар Лукашэнка пэўны час з’яўляўся рэкардсменам па колькасці ўдзелаў у фіналах Кубка Беларусі — ён шэсць разоў выхадзіў на поле ў вырашальных матчах (у складзе трох розных клубаў), але толькі двойчы выйграваў трафей«С твоей фамилией зарплату дадут».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2000, 2003 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2000, 2002 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2003

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Нясвіж Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-93 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК БДАТУ-Ніва