Вінаробны ландшафт вострава Піку () — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Партугаліі, на тэрыторыі Азорскага архіпелага.

Вінаграднікі займаюць плошчу ў 987 га і вырошчваюцца на вулканічным востраве з XV стагоддзя. Яны падзелены на тысячы невялікіх прамавугольных участкаў — «курайш», якія агароджаны ад уздзеяння ветру і марской вады з дапамогай загарод — «мурыньюш». Гэтыя загароды пабудаваны з блокаў базальту і расцягнуліся паралельна да скалістага берага вострава.Вінаробны ландшафт вострава Піку (Азорскія астравы) на сайце ЮНЕСКА.

Спасылкі

IGESPAR Landscape of the Pico Island Vineyard Culture

Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Партугаліі Катэгорыя:Вінаробства