Панславянскія колеры (Tobolka, Zdeněk Václav. Slovanský sjezd v Praze roku 1848. — Praha, F. Šimáček, 1901 — S. 99, 161Vzpomínký na Petra Bezruče. — Vydala Podniková rada čs. pošty, 1947 — S. 225 «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, якія прысутнічаюць на нацыянальных і дзяржаўных сцягах шматлікіх славянскіх краін, славянскіх рэгіёнаў і арганізацый. Большасць даследчыкаў лічаць, што колеры паходзяць з гандлёвага сцяга РасііВилинбахов Г. В. Государственная геральдика в России: Теория и практика.
Гісторыя Спалучэнне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасля славянскімі, вядома на сцягах славянскіх краін з пачатку XV стагоддзя: сіні з чырвона-белым арлом сцяг Маравіі зафіксаваны 1407 годаRŮŽEK, Vladimír. Cesty k definici (nejen) moravského znaku a praporu . // Veřejná správa. 2013, čís. 10, s. 20—22., бела-сіне-чырвоныя сцягі прыведзены і на Стакгольмскім скрутку, які ілюстраваў урачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзеZbignew Bochenski. A Description of the Stockholm Roll // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego, cz. IX i X, Kraków 1988.
На Славянскім кангрэсе ў Празе ў 1848 г. удзельнікі прынялі рашэнне, што яны возьмуць за аснову для сцягоў сваіх вызваленчых рухаў рускі бела-сіне-чырвоны сцяг. На самым кангрэсе чэшскамоўныя маравы выступалі пад бела-чырвона-сінім сцягам. У тым жа годзе лужыцкія сербы абвясцілі сваім сімвалам сіне-чырвона-белы трыкалорЛужыцкія сербы: Тысяча гадоў супрацьстаяння асіміляцыі . Таксама гэтыя колеры, але ў трохі іншай паслядоўнасці (сіне-бела-чырвоны) выкарыстоўваў бан аўстрыйскай Харватыі Ё. Елачыч у 1848 годзе, які пазней быў пакладзены ў аснову сучаснага сцяга Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў размяшчэнні колеры расійскі трыкалорСцяг Славеніі , а славацкія рэвалюцыянеры ў 1848 годзе для свайго сцяга прынялі адваротны парадак колераў — чырвона-сіне-белы. З 1918 года сіне-бела-чырвоныя колеры сталі сімвалам адзінай паўднёва-славянскай дзяржавы.
За мяжой часцей бачылі расійскі чырвона-сіне-белы сцяг, які выкарыстоўваўся на гандлёвых суднах. У адпаведнасці з міжнароднай традыцыяй, як правіла, нацыянальны ці дзяржаўны сцяг адначасова з’яўляецца і сцягам грамадзянскага флоту. Не дзіўна, што парой менавіта яго лічылі «рускімі нацыянальным сцягам». І ў самай Расійскай імперыі пятроўскі бела-сіне-чырвоны сцяг часта лічыўся абывацельскім, г.зн. грамадзянскім, а пасля зацвярджэння ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сцяга, апошні ўспрымаўся грамадствам як сцяг у першую чаргу ўрадавы.
На II Слаўянскам кангрэсе, які адбыўся ў 1867 годзе ў Расіі, галоўным сімвалам з’яўлялася бела-залатая харугва, на якой былі намаляваны славянскія першанастаўнікі Кірыл і Мяфодзій, а над імі — Збавіцель, якія бласлаўляе іх на апостальскі подзвіг. Паводле газетных публікацый таго часу, гэты сцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных.
Існуе таксама версія пра паходжанне панславянскіх колераў ад колераў Французскай рэвалюцыі 1789 года, якія сімвалізуюць рэвалюцыйныя ідэалыCastiella P., Quero A. Los colores paneslavos.
Гістарычныя сцягі з панславянскімі колерамі
Сучасныя сцягі Сцягі большасці славянскіх краін маюць бела-сіне-чырвоныя колеры ў розных варыянтах, размешчаных, як правіла, гарызантальна. Балгарскі даследчык Іван СтойчаўСтойчев Ив. За първообраза на българското знаме според чл.23 от конституцията С. 1941 лічыць, што на выбар размяшчэння колераў балгарскага сцяга таксама паўплывала папулярнасць Расіі з яе трыкалорам. Сцягі непрызнаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік», што ўзніклі ў 2014 годзе ў выніку прарасійскіх пратэстаў на усходзе Украіны, першапачаткова былі створаны на ўзор і падабенства расійскага трыкалора з двухгаловым арлом па цэнтрыСцяг Луганскай Рэспублікі, пры гэтым колер верхняй паласы быў зменены. Пазней на сцягу ЛНР арол быў прыбраны.
Сучасныя сцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі або блізкія да іх:
Варта адзначыць, што выбар колераў сцяга Чэхаславакіі (сучасны сцяг Чэшскай Рэспублікі) не звязаны з панславянскім рухам. Сіні трохвугольнік як сімвал Славакіі быў дададзены на гістарычнае бела-чырвонае палотнішча толькі для таго, каб тое адрознівалася ад сцяга Польшчы.
Сцягі славянскіх дзяржаў, каляровая гама якіх не мае дачынення да панславізму
Гл. таксама Гэй, славяне — гімн панславянскага руху Трыкалор Панарабскія колеры Панафрыканскія колеры Скандынаўскі крыж Панславізм
Крыніцы
Літаратура
Желиба А. В. Славянские цвета // Гербовед. — 2007. — № 2 (94). — С. 24-29.
Спасылкі
Катэгорыя:Сцягі дзяржаў Катэгорыя:Панславізм