Афганская вайна (, — Савецкая вайна ў Афганістане, таксама першая грамадзянская вайна ў Афганістане і Афганска-савецкая вайна) — 9-гадовая ваенная кампанія СССР у Афганістане са снежня 1979 года па люты 1989 года супраць баевікоў руху маджахедаў. Скончылася вывадам савецкага войска паводле пункта 5 аб узаемасувязі для ўладжання датычнага Афганістана становішча ад 14 красавіка 1988 года, якое падпісалі міністры замежных спраў Афганістану і Пакістану (1986—1992) і (1982—1991) адпаведна. У якасці паручальнікаў пагадненне падпісалі міністры замежных спраў ЗША і СССР Джордж Шульц (1982—1989) і Эдуард Шэварнадзэ (1985—1990) адпаведна.
Перадгісторыя Адносіны Савецкага Саюза з Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан традыцыйна адрозніваліся дружалюбным характарам, незалежна ад палітычных рэжымаў у Кабуле. Пабудаваныя пры тэхнічным садзейнічанні СССР аб’екты прамысловасці складалі да 1978 года да 60 % усіх афганскіх прадпрыемстваў. Але на пачатку 1970-х гг. Афганістан па-ранейшаму ўяўляў сабой адно з самых бедных дзяржаў свету. Статыстыка сведчыла, што 40 % насельніцтва пражывала ў абсалютнай галечы.
Пасля перамогі ў красавіку 1978 года Красавіцкай рэвалюцыі, генеральны сакратар НДПА Н. М. Таракі абвясціў аб уступленні краіны на шлях сацыялізму. У Маскве гэта сустрэлі з падвышанай увагай. 5 снежня паміж дзвюма краінамі быў заключаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве. Тым часам у НДПА даўно ішла барацьба паміж фракцыямі «Хальк» (кіраўнікі — Н.-М. Таракі і Х. Амін) і «Парчам» (Б. Кармаль). У краіне, па сутнасці, правалілася аграрная рэформа, яе ліхаманіла ад рэпрэсій, груба парушаліся нормы ісламу. Афганістан апынуўся перад фактам развязвання маштабнай грамадзянскай вайны. Ужо ранняй вясной 1979 года Таракі папрасіў увесці савецкія войскі на тэрыторыю Афганістана, каб прадухіліць горшы сцэнар падзей. Пазней такія просьбы паўтараліся неаднаразова і зыходзілі не толькі ад Таракі, але і іншых афганскіх кіраўнікоў.
У гэты ж час з’явіўся рух маджахедаў, які ставіўся да ісламарадыкальнай апазіцыі.
Асноўныя падзеі
Перад вайной У ліпені ў Баграм прыбыў батальён з 111-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка 105-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Гэта было першае воінскае падраздзяленне Савецкай Арміі ў Афганістане. 27 лістапада на самалётах Ан-22 з аэрадрома «Гостомель» прыбыў кантыгент з 120 чалавек асабовага складу для арганізацыі сувязі будучыні камандавання савецкіх войскаў у Кабуле з ваеннымі дарадцамі пры дывізіях нд ДРА. Перакідкай займалася 10-е Упраўленне ГШ ВС СССР.
У пачатку снежня ў Афганістан прыбыў першы «Мусульманскі батальён» — 154 ооСпН 15 обрСпН. 14 снежня прыбыў у Баграм яшчэ адзін асобны батальён 345 опдп.
Першы перыяд (1979—1984) 24 снежня 1979 года Міністр абароны СССР Дзмітрый Усцінаў Дырэктывай № 312/12/001 зацвердзіў увод войскаў у Афганістан. 25 снежня за 36 км ад Кабула аб скалу савецкі ваенна-транспартны самалёт Іл-76, у выніку чаго загінулі 47 ваенных (пасёлак Баравуха, Полацкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) (Віцебск). А 19:30 654 савецкія ваенныя, апранутыя ў афганскую форму, у рамках аперацыі «Шторм-333», пачалі ў Кабуле штурм , дзе застрэлілі старшыню ўрада Афганістана Хафізулу Аміна, яго 2 малалетных сыноў і каля 200 афганскіх ваенных. Страты савецкіх нападнікаў склалі 20 чалавек забітымі і 32 — параненымі.
7 студзеня 1980 года Пянджскі зводны баявы атрад памежных войскаў КДБ СССР (204 чалавекі пры шасці БТР) пераправіўся верталётамі і на плаўсродках праз раку Пяндж і размясціўся гарнізонам у афганскім кішлаку Нуса, прыкрыўшы савецкі раённы цэнтр Кала-Хумб і прымежную дарогу на Душанбэ. Затым ён дэсантаваўся ў раён афганскага рачнога порта Шэрхан і прадухіліў пагрозу яго захопу мяцежнікамі. Неўзабаве на тэрыторыю Афганістана перабазаваліся і іншыя зводныя баявыя атрады пагранвойскаў (СПА). На кожным участку савецка-аўганскай мяжы было выстаўлена да трох СПА колькасцю па 100—120 чалавек.
Цягам 9—11 студзеня 1980 года падраздзяленні (, Сурхандар'інская вобласць, Узбекская ССР) узялі кішлак (правінцыя Баглан), дзе падняў мяцеж 4-й афганскі артылерыйскі полк. У ходзе бунту былі забітыя ўсе савецкія ваенныя саветнікі. Страты мяцежнікаў склалі 100 чалавек забітымі, 7 гармат і 5 аўтамабіляў. Савецкія войскі пры падаўленні паўстання страцілі 2 забітымі, 2 параненымі і 1 БМП-1.
10—11 студзеня ў Кабуле савецкія войскі забілі каля 100 ваенных мяцежнай 20-й афганскай дывізіі, страціўшы 2 савецкіх вайцоўцаў забітымі і 2 — параненымі. 20—24 лютага ў Кабуле адбылося паўстанне, у ходзе якога 22 лютага абстралялі савецкую амбасаду. 23 лютага ў сярэдзіне тунэля на перавале (правінцыя Парван) ад выхлапных газаў задыхнуліся 18 савецкіх ваенных, чыя калона спынілася ў выніку дарожна-транспартнага здарэння. 29 лютага ў (правінцыя Кунар) 317-ы парашутна-дэсантны полк (Віцебск) страціў 37 чалавек забітымі і 26 — параненымі. У акружэнні паранены беларус Мікалай Чэпік (; вёска Первы Май, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) падарваў на бліжэйшым дрэве міну , чым забіў 32 маджахедаў. Да 2 сакавіка Кунарскі наступ на 30-ы горны пяхотны полк маджахедаў прывёў да гібелі 52 савецкіх дэсатнікаў і ранення яшчэ 43-х. 11 мая ў (правінцыя Кунар) 150 маджахедаў забілі 46 і паранілі 65 савецкіх ваенных 1-га батальёна (Алматы, Казахская ССР). Страты з боку баевікоў склалі 36 чалавек забітымі і 84 — параненымі.
3 жніўня 1980 года ў (, правінцыя Бадахшан) узброеныя атрады маджахедаў (, правінцыя Бадахшан) забілі 49 і паранілі 48 савецкіх ваенных 201-й мотастралковай дывізіі (Душанбэ, Таджыкская ССР). Цягам 15 лістапада — 5 снежня ў правінцыях Баміян, Кабул і Парван савецкія войскі забілі звыш 500 і паланілі 736 афганскіх паўстанцаў. Цягам 1980 года афганскія маджахеды забілі 1484 () і паранілі (звольненыя з войска) 725 савецкіх ваеннаслужачых, знішчылі 18 савецкіх танкаў, 173 адзінак бранятэхнікі, 40 верталётаў і самалётаў.
5 верасня 1981 года ў гарах Луркох за 40 км на паўночны ўсход ад (правінцыя Фарах) афганскія паўстанцы паразілі з буйнакалібернага кулямёта Дзегцярова-Шпагіна (ДШК) савецкі верталёт Мі-8Т. У выніку выбуху пры сутыкненні верталёта са скалой экіпаж загінуў разам з генерал-маёрам на борце, які быў намеснікам камандзіра Ваенна-паветраных сіл (ВПС) Туркестанскай ваеннай акругі СССР. 6 верасня ў (Панджшэрскі павет, правінцыя Парван; цяпер правінцыя Панджшэр) афганскія паўстанцы паранілі каля 100 савецкіх ваенных. Цягам 1981 г. афганскія паўстанцы забілі 1298 савецкіх акупантаў, 28 савецкіх танкаў, 128 адзінак бранятэхнікі, 17 гарматаў і мінамётаў, 26 верталётаў і самалётаў.
Цягам 16—30 мая 1982 года ў Панджшэрскай цясніне 5 тыс. афганскіх маджахедаў забілі 93 і паранілі 343 савецкіх ваенных. 3 лістапада ў выніку дарожнага затору на перавале Саланг у тунэлі задыхнуліся 64 савецкія ваенныя і 112 грамадзянскіх афганцаў. Агулам цягам года афганскія паўстанцы забілі 1948 і паранілі 894 савецкіх ваеннаслужачых, знішчылі 17 савецкіх танкаў, 107 адзінак бранятэхнікі, 14 гармат і мінамётаў, 40 верталётаў і самалётаў.
У красавіку 1983 года ў цясніне (правінцыя Капіса) афганскія паўстанцы забілі 14 і паранілі 63 савецкіх ваенных. 16 мая ў Ганджагальскай цясніне (, правінцыя Кунар) афганскія паўстанцы забілі 16 савецкіх ваенных 3-га батальёна 66-й мотастралковай брыгады. 10 ліпеня ў цясніне (правінцыя Бадахшан) загінулі 12 савецкіх ваенных 1-га батальёна (Ош, Ошская вобласць, Кіргізская ССР). У ліпені 1983 г. афганскія паўстанцы пачалі аблогу (правінцы Хост), якую працягвалі да канца лістапада 1987 года. У жніўні пачалася аблога (правінцыя Пактыка) 800 афганскімі маджахедамі, што доўжылася да 16 студзеня 1984 года. Цягам 1983 г. афганскія паўстанцы забілі 1446 і паранілі 945 савецкіх ваеннаслужачых, знішчылі 186 адзінак савецкай бранятэхнікі, 13 танкаў і 37 верталётаў і самалётаў.
16 студзеня 1984 года над Ургунам афганскія паўстанцы ўпершыню збілі з (ПЗРК) савецкі штурмавік Су-25. 11 красавіка ў (правінцыя Кабул) афганскія паўстанцы забілі 15 савецкіх ваенных 3-га батальёна 66-й мотастралковай брыгады. Цягам 19 красавіка — 4 мая ў Панджшэрскай цясніне афганскія паўстанцы забілі звыш 100 і паранілі 72 савецкіх ваенных (Ташкент, Узбекская ССР). Цягам найбольш кровапралітнага ў вайне 1984 г. савецкая армія забілі каля 18 тыс. афганскіх паўстанцаў. Афганскія паўстанцы забілі 2343 і паранілі 1388 савецкіх ваенных, знішчылі 88 адзінак савецкай бранятэхнікі, 8 танкаў, 66 верталётаў і самалётаў.
Другі перыяд (1985—1987)
21 красавіка 1985 года ў (правінцыя Кунар) афганскія маджахеды забілі 29 савецкіх ваенных 5-га батальёна (пасёлак Азадбаш, Ташкенцкая вобласць, Узбекская ССР). Цягам 19 мая — 12 чэрвеня ў ходзе савецкія войскі 40-й арміі забілі каля 4200 афганскіх паўстанцаў. У ноч на 12 чэрвеня на авіябазе ў (правінцыя Герат) афганскія паўстанцы знішчылі 19 і пашкодзілі 13 самалётаў. Цягам 13 ліпеня — 29 жніўня ў правінцыі Хост афганскія паўстанцы страцілі 2,4 тыс. чалавек забітымі. 17 кастрычніка каля ледавіка ў Шутульскай цясніне (Панджшэрскі павет) 17 савецкіх ваенных 682-га палка 108-й мотастралковай дывізіі памерлі ад пераахаладжэння. 22 снежня ў (, правінцыя Бадахшан) афганскія паўстанцы забілі 19 памежнікаў савецкай заставы. Цягам 1985 г. савецкія акупанты забілі каля 17 тыс. афганскіх паўстанцаў. Афганскія паўстанцы забілі 1886 і паранілі 1751 савецкага акупанта, знішчылі 185 адзінак савецкай бранятэхнікі, 18 танкаў, 66 верталётаў і самалётаў.
20 красавіка 1986 года савецкія войскі часова захапілі паўстанцкую базу (правінцыя Хост), забіўшы цягам месяцавай аблогі 281 і параніўшы 363 афганскіх паўстанцаў. 17—18 чэрвеня ў (, правінцыя Тахар) афганскія паўстанцы забілі 21 і паранілі 40 савецкіх ваенных 783-га батальёна 201-й мотастралковай дывізіі. 25 верасня пад (правінцыя Нангархар) афганскія паўстанцы ўпершыню збілі з ПЗРК «Стынгер» 2 савецкія верталёты Мі-8 і Мі-24. Цягам 1986 г. афганскія паўстанцы забілі 1333 і паранілі 1311 савецкіх ваеннаслужачых, знішчылі 126 адзінак савецкай бранятэхнікі, 14 танкаў, 61 верталёт і самалёт.
У ноч на 9 красавіка 1987 года ў баі пад кішлаком Івалк (, Кулябская вобласць, Таджыкская ССР) 22 савецкія памежнікі забілі 14 і паранілі 1 афганскага паўстанца. Цягам 17 красавіка — г. у (, правінцыя Пактыя) 200 савецкіх ваенных забілі каля 120 афганскіх маджахедаў. 31 кастрычніка ў (правінцыя Забуль) савецкія ваенныя 7-га батальёна забілі 63 афганскіх паўстанцаў, страціўшы 12 чалавек забітымі. Цягам 1987 г. афганскія паўстанцы забілі 1215 і паранілі 1472 савецкіх ваеннаслужачых, знішчылі 128 адзінак савецкай бранятэхнікі, 7 танкаў, 68 верталётаў і самалётаў.
Трэці перыяд (1988—1989)
14 красавіка 1988 г. у Жэневе (Швейцарыя) міністры замежных спраў Афганістану і Пакістану Абдул Вакіль і Сахабзада Якуб-Хан адпаведна падпісалі Пагадненне аб узаемасувязі для ўладжання датычнага Афганістана становішча, якое набыло моц 15 мая 1988 года. У якасці паручальнікаў Пагадненне падпісалі міністры замежных спраў ЗША і СССР Джордж Шульц і Эдуард Шэварнадзэ адпаведна. Пункт 5 Пагаднення прадугледжваў: «У адпаведнасці з тэрмінамі, ўзгодненымі між Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Рэспублікай Афганістан адбудзецца паступовы вывад замежных войскаў, што пачнецца ў згаданы вышэй дзень набыцця Пагадненнем моцы. Першую палову войскаў выведуць да 15 жніўня 1988 г., а вывад усіх войскаў скончыцца на працягу 9 месяцаў».
24 чэрвеня 1988 года афганскія маджахеды захапілі (цэнтр правінцыі Вардак). 4 жніўня ў памежнай мясцовасці правінцыі Хост пакістанскі самалёт-знішчальнік F-16 збіў савецкі штурмавік Су-25 з намеснікам камандзіра ВПС 40-й арміі Аляксандрам Руцкім, які ў выніку 9 жніўня трапіў у палон да афганскіх паўстанцаў. 7 жніўня афганскія паўстанцы захапілі Кундуз (цэнтр аднайменнай правінцыі). 8 жніўня — Талукан (цэнтр правінцыі Тахар). 10 жніўня ў (цэнтр правінцыі Баглан) маджахеды артылерыйскі склад, што прывяло да гібелі 6 савецкіх грамадзян, знішчэння 75 % будынкаў гарадка 395-га мотастралковага палка (штаб, 6 складоў, 19 жылых дамоў), усіх боепрыпасаў аб’ёмам да 1000 вагонаў і звыш 100 аўтамабіляў.