Маска Саргана, або галава Саргана — умоўная назва скульптурнай выявы акадскага цара, верагодна Саргана Старажытнага ці яго ўнука Нарам-Суэна. Выяўлена Максам Малаўэнам падчас раскопак храма Іштар у Ніневіі экспедыцыяй Брытанскага музея. Датуецца прыблізна XXIII—XXII стст. да н.э. Цудоўная чаканнасць, высокая якасць выканання, майстэрская прапрацоўка дэталяў ставяць яе ў шэраг лепшых узораў сусветнага мастацтваМИР ХУДОЖЕСТВЕННОГО ЛИТЬЯ. ИСТОРИЯ ТЕХНОЛОГИИ › Часть I. КОЕ-ЧТО ИЗ ИСТОРИИ › Глава 1 БРОНЗОВЫЙ ВЕК, ДЛЯЩИЙСЯ БЕСКОНЕЧНО › ПЕРЕДНЯЯ АЗИЯ . Артэфакт захоўваўся ў Багдадскім музеі, але пасля ўварвання амерыканскіх войскаў у Ірак быў выкрадзены.

Назву «галава Саргана»/«маска Саргана» скульптура атрымала пасля таго, як Малаўэн, які выявіў артэфакт, вызначыў яе як выяву Саргана Акадскага, зробленую па загадзе яго сына Маніштушу, які лічыцца заснавальнікам храма. У рэчаіснасці суаднясенне гэтай выявы з заснавальнікам дынастыі Акадэ спрэчна; верагодна, што «маска» адлюстроўваеіншага вялікага цара гэтай дынастыі, Нарам-Суэна.

Апісанне Полая галава ў тры чвэрці рэальнай велічыніС. Н. Крамер. История начинается в Шумере (вышыня — 36 см), знойдзеная ў траншэі ў Ніневіі, не мае слядоў паяння ці іншага спосабу злучэння частак, таму яна, верагодна, была адліта цалкам. Магчыма, што для яе стварэння быў выкарыстаны спосаб ліцця па мадэлі, які быў вядомы ў Шумеры ўжо ў сярэдзіне III тысячагоддзі да н.э. Праўда бронзавыя фігуркі, якія захаваліся ад таго часу, былі галоўным чынам суцэльналітыя і мелі невялікія памеры. Мяркуючы па цудоўнай якасці адліўкі, была ўжыта не чыстая медзь, а хутчэй ліцейны медны сплаў (магчыма, і бронза) з не вельмі вялікай колькасцю дадаткаў. Надпіс, па якім можна было б дакладна індытыфікаваць, чыя гэта выява, адсутнічае. Хутчэй за ўсё гэта быў адзін з акадскіх кіраўнікоў XXIII—XXII стст. да н.э.

Помнік адлюстроўвае акадскага кіраўніка з характэрнымі семіцкімі рысамі, яго высакародны сухарлявы твар абрамляюць прыгожа выкладзеныя і сабраныя ў пучок валасы і доўгая завітая барада, старанна прапрацаваны невялікі арліны нос, правільныя, цудоўна акрэсленыя вусны, у арбіты былі ўстаўлены вочыАРХИТЕКТУРА АССИРИИ з каштоўных камянёў. У барадзе таксама старанна прапацаваны кожны з яе кароткіх і доўгіх завіткоў, гэтак жа як і перапляценне валасоў. Левая вачніца бронзавай галавы пашкоджана пры выманні з яе аднаго з каштоўных камянёў.

У гэтым творы былі адпрэчаны шумерскія геаметрычныя формы, рэзкая, суровая рэалістычная сіла ў перадачы твару, якому нададзены жывыя, выразныя рысы, старанна выкананы багаты шлем, які нагадвае залаты шлем цара Мескаламдуга, смеласць і разам з тым тонкасць выканання збліжаюць гэты твор з творчасцю акадскіх майстроў, што стварылі стэлу НарамсінаМастацтва Акада (24 — 23 стст. да н.э.) . Партрэт перадае этнічны тып, абагульненае ідэалізаванае аблічча мужнага героя-пераможца, без акцэнту на індывідуальныя рысы. Калі раней выявы чалавека былі схематычнымі і ўмоўнымі, то цяпер з'яўляецца падабенства з натуральнымі прапорцыямі.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастацтва Акада Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Ніневія Катэгорыя:Выкрадзеныя творы мастацтва Катэгорыя:Нацыянальны музей Ірака Катэгорыя:Пахавальныя маскі Катэгорыя:Скульптура Месапатаміі Катэгорыя:Скульптуры Ірака Катэгорыя:Пашкоджаныя творы мастацтва