Амша́нае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на поўнач ад вёскі Ясюкі, у басейне ракі Галбіца.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе вышынёй 10—15 м, на поўначы і поўдні не выражаны, разараныя, на захадзе пад хмызняком. Выцякае ручай у раку Заражанка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна