Глыбо́кае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на ўсход ад горада Паставы, на ўсходняй ускраіне гарадскога пасёлка Варапаева, у басейне ракі Галбіца.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад забудовамі, разараныя. На ўсходзе ўпадае ручай з возера Ясюкоўскае, на захадзе выцякае ручай у раку Заражанка (верхняе цячэнне Галбіцы).

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна