Бяльмонты — курганны могільнік балта-славянскага насельніцтва VIII—X стст., размешчаны на тэрыторыі былога маёнтка Бяльмонты, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, у лесе, справа ад шашы Браслаў – Шаркаўшчына. Даследаваны 14 курганоў y 1892, 1938, 1970-я гг. і 1982. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены жалезныя і бронзавыя спражкі, пярсцёнак, лунніцападобныя скроневыя кольцы, фрагменты бронзавага ўпрыгожання, ляпныя пасудзіны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Курганныя могільнікі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Ахрэмаўцы Катэгорыя:З’явіліся ў VIII стагоддзі