Сацыял-дэмакратычная партыя () — левацэнтрысцкая сацыялістычная палітычная партыя ў Румыніі.

Гісторыя Партыя была заснавана ў студзені 2001 года шляхам зліцця Партыі сацыяльнай дэмакратыі ў Румыніі () і Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі () — удзельнікаў кіруючага блока Сацыял-дэмакратычны полюс Румыніі.

У 2004 годзе лідар партыі і прэм'ер-міністр Адрыян Нэстасэ удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў у другім туры Траяну Бэсеску. З красавіка 2005 года партыю ўзначальвае Мірча Джаанэ, які высоўваўся ў прэзідэнты ў 2009 годзе, але прайграў у другім туры дзеючаму прэзідэнту Траяну Бэсеску.

На выбарах СДП выступае ў саюзе з Кансерватыўнай партыяй. Да 2004 года была кіруючай (Адрыян Нэстасэ быў прэм'ер-міністрам з 28 снежня 2000 года па 21 снежня 2004 года), паводле вынікаў выбараў 2008 года ўвайшла ў кіруючую кааліцыю, але на правах малодшага партнёра. У наш час партыя прадстаўлена 103 мандатамі ў ніжняй палаце румынскага парламента і 47 месцамі ў сенаце. Таксама партыя ў саюзе з кансерватарамі прадстаўлена 11 дэпутатамі ў Еўрапарламенце з 33 месцаў, адведзеных для Румыніі.

На выбарах 2012 года «Сацыял-дэмакратычная партыя» выступае ў складзе «Сацыял-ліберальнага саюза» — альянсу «Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі», «Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі», «Кансерватыўнай партыі Румыніі» і некаторых дробных партыйRomanian opposition parties join forces. Апытанні прадказваюць саюзу перамогу з вялікім адрывам ад галоўнага канкурэнта — прапрэзідэнцкай «Дэмакратычнай ліберальнай партыі»Прапрэзідэнцкія сілы Румыніі прызналі сваё паражэнне на будучых парламенцкіх выбарах «Moldnews».

Спасылкі Афіцыйны сайт партыі Статут СДПР Сайт сацыял-дэмакратычнай моладзі Рэгламент Сацыял-дэмакратычнай моладзі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Румыніі Катэгорыя:Сацыял-дэмакратычныя партыі Катэгорыя:Партыі-члены ПЕС