Све́тач. Сустракаецца таксама варыянт Го́рач, ж. (, ) (да 1964 года — Горач) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя У 1563 годзе ў Пружанскім павеце Кобрынскай экономіі, у Дабучынскай воласці, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. У канцы XVI ст. — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе — Горач у Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картуз-Бярозскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін, малочная крама.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. У вёсцы была створана ячэйка КПЗБ, якая ў 1924 годзе ўвайшла ў склад Блудзенскага падрайкома (сакратар В. С. Васілеўскі).
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Углянскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 9 жыхароў, на фронце загінулі 18 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1964 года вёска ў складзе Бярозаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..
30 ліпеня 1964 года вёска Горач перайменавана ў СветачУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. У 1970 годзе ў Бярозаўскім сельсавеце, у племсаўгасе «Прамень».
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 78 двароў, 454 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 495 жыхароў. 1940 — 97 двароў, 625 жыхароў. 1959 — 99 гаспадарак, 394 жыхары. 1970 — 660 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 193 двары, 467 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі