Дзя́гелец. Сустракаецца таксама варыянт Дзя́гэлец (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Узгадваецца ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары войтаўства Блудзенскага.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці, хлебазапасны магазін.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства. Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР, ва Углянскім, з 23 мая 1940 года — у Машковіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1949 годзе жыхары вёсак Дзягелец, Машковічы, Шылінок, Шылін аб'яднаны ў калгас імя Свярдлова, які ў 1959 годзе быў далучаны да саўгаса «Прамень», з 1963 года на тэрыторыі племсаўгаса «Земляроб». З 16 ліпеня 1954 года ў Міжлескім сельсавеце. З 8 сакавіка 1960 года вёска ў складзе Углянскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6..
З 18 студзеня 1988 года ў Здзітаўскім сельсавеце.
Планіроўка Планіровачна складаецца з 2 паралельных, шчыльна забудаваных вуліц, арыентаваных з поўдня на паўночны ўсход, злучаных у паўночнай частцы кароткай вуліцай (перад развілкай аўтадарог на Угляны і Здзітава).
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 71 двор, 444 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 460 жыхароў. 1940 — 102 двары, 518 жыхароў. 1959 — 40 гаспадарак, 157 жыхароў. 1970 — 434 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 85 двароў, 181 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Здзітаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна