Залу́жжа (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Вядома на 1563 год у Кобрынскай эканоміі, у абшары Блудзенскага двара і Малецкага войтаўства. У 1716 г. ў складзе Кабацкага войтаўства Блудзенскага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.
Найноўшы час З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 32 будынкі.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 20 воінаў-землякоў.
У ліпеня 1949 года ў вёсцы створаны калгас імя Дзяржынскага, які ў студзені 1951 года ўвайшоў у калгас імя Панамарэнкі, у 1958 годзе перайменаваны ў калгас «Рассвет». З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс».
Планіроўка Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якая паўночнай часткай прымыкае да сярэдзіны другой, больш кароткай вуліцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 79 двароў, 481 жыхар. XX стагоддзе: 1905 — 510 жыхароў. 1924 — 151 жыхар. 1970 — 221 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 29 двароў, 46 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна