Кабакі́. Сустракаецца таксама варыянт Каба́кі (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 15,5 км ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Кабакі паходзіць ад слова кабак «месца продажу спіртных напояў»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 149.. Ад таго ж слова тлумачыў М. Бірыла прозвішчы Кабак, Кабакоў, Кабаковіч, Кабачэўскі, далей параўноўваў з рэгіянальным рускім значэннем «карчма, шынок», «гарбуз», далей да татарскага «гарбуз», «карчма», тур. «гарбуз», «прастак, невук»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 164-165..
Недалёка Кабакоў у "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. засведчаныя жыхары Дабучына з прозвішчамі Кабаковіч (двойчы), КабакРевизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. Вильна, 1876. С. 142, 150.. У гэтым жа рэгіёне (на поўначы ад Кобрыні) колькі разоў там сама згадваюцца носьбіты прозвішча Кабаковіч, у тым ліку "Сидукъ Кобаковичъ" (са Шчарчова)Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. Вильна, 1876. С. 40., прычым ёсць літоўскае прозвішча Sidukas (адзінкавай фіксацыі ў Коўне).
Пазней, з ХІХ ст. вядомае ружанскае прозвішча Кабакhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-L9XN-6?i=270&cat=2356543. Было старое літоўскае прозвішча Кабакоўскіhttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1317%2F1%2F12. Ёсць літоўскае Kãbakas, латышскае Kabaks.https://pavardes.lki.lt/?pv=59f8dc02368a0d5759bd32bafd42380dhttps://uzvardi.lv/surname/625882
З іншага боку, антрапонім Кабак мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Ka-bakas, як і назвы суседніх вёсак Бармуты, Жагалы, Нарутавічы і інш.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае У 1563 годзе ўладанне Кабакі (24 валокі зямлі) у Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары Блудзенскага двара і Кабацкага войтаўства. У канцы XVI ст. — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце Брэсцкага ваяводства. У 1716 годзе ў складзе Кабацкага войтаўства Блудзенскага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, было падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага разам з навакольнымі вёскамі (Равенкі, Залужжа, Падгароддзе, Алёхнавічы, Паўлавічы, Мешчанка і інш.). Яны прадалі Кабякі Паўлу Ягміну.
У XIX ст. Кабякі належалі Уладэкам (у пачатку XX ст. адышлі Вітольду Свянціцкаму ў якасці прыданага за Сафіей Уладэк). У 1856 годзе Кабякі ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, памешчыку Антону Уладэку належалі ў вёсцы 1118 душ.
У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці, належала 805 дзесяцін зямлі, ва ўладанні памешчыцы Камілы Уладэк, у аднайменным маёнтку 1399 дзесяцін зямлі. У 1886 годзе дзейнічалі вінакурны і цагельны заводы, ветраны млын, піцейны дом, школа. Паводле перапісу 1897 года працавалі піцейны дом і 3 ветраныя млыны, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзілася заводскае паселішча пры цагельным заводзе маёнтка, які належаў Марыі Уладэк.
Найноўшы час З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства — вёска і фальварак, дзейнічаў спіртзавод. У 1920-я г. існавалі ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года цэнтр Кабакоўскага с/с. На 1940 года у вёсцы дзейнічалі пачатковая школа, магазін, спіртзавод. У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 11 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 6 воінаў-землякоў. На ўшанаванне іх памяці ў 1994 годзе пастаўлены помнік.
14 красавіка 1964 года Кабакоўскі с/с ліквідаваныhttps://pavardes.lki.lt/?pv=3aee643e35e5c74c5169452cba5fc830, вёска далучана да Блудзенскага с/с, які 1 жніўня 1964 года перайменаваны ў Першамайскі. У 1970 годзе дзейнічалі цэнтральная сядзіба саўгаса «Бярозаўскі», спіртавы, цагельны і вапнавы заводы, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. У 1998 годзе ў складзе саўгаса былі 8 вёсак, на тэрыторыі саўгаса захаваліся 2 школы, З клубы, 3 бібліятэкі, Дзіцячы сад, сталовая, 5 магазінаў.
Планіроўка Планіровачна складаецца з 2 вуліц (паралельных у заходняй і цэнтральнай частках, якія сыходзяцца ва ўсходняй), арыентаваных з захаду на ўсход, да іх канцоў прымыкаюць 2 больш кароткія вуліцы, арыентаваныя з паўночнага ўсходу на поўдзень, і 2 завулкі ў паўднёва-заходняй частцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 51 двор, 624 жыхары, 1897 — 133 двары, 802 жыхары, у заводскім паселішчы — 15 двароў, 80 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 821 жыхароў, у маёнтку — 58 жыхароў. 1924 — 49 будынкаў, 205 жыхароў, у фальварку — 6 будынкаў, 107 жыхароў. 1940 — 144 двары, 698 жыхароў, у маёнтку — 12 двароў, 57 жыхароў. 1959 — 214 гаспадарак, 748 жыхароў. 1970 — 845 жыхароў, 276 гаспадарак. XXI стагоддзе: 2005 — 296 двароў, 633 жыхары.
Славутасці
Палацава-паркавы комплекс Свянціцкіх (пачатак XIX ст.): рэшткі сядзібнага парку, рэшткі будынка сядзібы, бровар, малачарня, канюшня, жылы дом (1912), камяніца. Жылы дом у панскай сядзібе
Страчаная спадчына Будынак палаца (пачатак XIX ст.). Моцна пашкоджаны ў 1939 годзе, а ў 1950-я г. разабраны насельніцтвам на ўласныя будаўнічыя патрэбы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна