Сва́дзьбічы. Сустракаецца таксама варыянт Свадзьбі́чы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 19 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1838 годзе вядомы ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, калі належалі П. Вітаноўскаму. У 1856 годзе памешчыку належала 81 рэвізская душа. 3 сакавіка 1861 года жыхары вёскі адмовіліся выконваць павіннасці і аб'явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і напраўлена ў Пружанскую турму. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці У 1886 годзе — Свадзьбічы Казны ў Равяціцкай воласці, паштовая станцыя. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, маёнтак Сігізмунда Шамяцілы. Выселак пры былой паштовай станцыі. На працягу 1905 годзе адбываліся сялянскія хваляванні з эканамічнымі патрабаваннямі і самавольная высечка лесу.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы, У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Равяціцкім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 воінаў-землякоў.

Пасля вызвалення вёскі ў 1944 годзе працаваў млын. З 1954 года ў Сігневіцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Леніна», у 1980-я гг. вяскоўцы працавалі ў калгасе.

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, у заходняй частцы (з паўднёвага боку) да яе прымыкае завулак.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 36 двароў, 177 жыхароў, у маёнтку — 15 двароў, 21 жыхар, у выселку — 1 двор, 12 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 242 жыхары, на станцыі (за 1 вярсту ад вёскі) — 15 жыхароў. 1924 — 14 будынкаў, 78 жыхароў, у фальварку — 1 будынак, 5 жыхароў. 1940 — 52 двары, 271 жыхар. 1959 — 27 гаспадарак, 112 жыхароў. 1970 — 162 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 26 двароў, 38 жыхароў.

Вядомыя асобы Васіль Якаўлевіч Сахарчук (1953—2003) — беларускі паэт, перакладчык. Віктар Аляксандравіч Гумінскі (нар. 1955) — беларускі ваенны і палітык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна