Перасу́давічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва
Гісторыя У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года — у Пескаўскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Высокаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 3 жыхары вёскі. 22 верасня 1943 года пры выкананні баявога задання кінуўся з мінай пад варожы цягнік ураджэнец вёскі А. В. Васілеўскі, партызан атрада імя Калініна; яго імем названа вуліца.
16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі (адначасова цэнтр перанесены ў Перасудавічы). Паводле перапісу 1959 года сяло. 21 лістапада 1977 года Перасудавіцкі с/с перайменаваны ў Высокаўскі, цэнтр перанесены ў в. ВысокаеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. У 1980-я гады ў саўгасе «Белаазёрскі». З 26 лютага 2002 года вёска ў складзе Стрыгінскага сельсавета.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на поўдзень, да яе ў паўднёвай частцы з усходняга боку прымыкае яшчэ адна вуліца, арыентаваная з захаду на паўночны ўсход, да якой прылягаюць некалькі адасобленых участкаў забудовы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 58 двароў, 299 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 351 жыхар. 1924 — 70 будынкаў, 376 жыхароў. 1940 — 83 двары, 615 жыхароў. 1959 — 58 гаспадарак, 220 жыхароў. 1970 — 653 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 105 двароў, 181 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Стрыгінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна