Рагачы́. Сустракаецца таксама варыянт Рагачэ́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года в. Рагачы ў Наскоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Каля вёскі знаходзілася лясная кантора.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 г да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Наскоўскай гміны Палескага ваяводства. Польшчы, з 1926 года ў Сялецкай гміне.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Сашыцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 6 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 6 воінаў-землякоў. З 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Усход».

Планіроўка Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, і асобных участкаў забудовы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 18 двароў, 125 жыхароў, пры лясной канторы — 1 двор, 8 жыхароў. XX стагоддзе: 1940 — 39 двароў, 174 жыхары. 1959 — 29 гаспадарак, 89 жыхароў. 1970 — 70 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 11 двароў, 15 жыхароў.

Вядомыя асобы Павел Васільевіч Харламповіч (1884—?) — нумізмат, першы беларускі даследчык манетных скарбаў на тэрыторыі Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна