Шпітальныя могілкі — адны з могілак Мінска, цяпер не існуюць.

Прызначаліся для пахавання вайскоўцаў, якія памерлі ў шпіталі, як і цяпер вядомыя Вайсковыя могілкі. Заснаваны, па розных звестках або ў 1840-я гадыВайсковыя могілкі // Некропалі Беларусі, або, паводле легенды карты Мінска 1903 года, у 1881 годзе . Знаходзіліся ў раёне колішняга тралейбуснага дэпо на скрыжыванні вуліцы Чырвонай і праспекта МашэраваОчень старый снимок Just be // LivejournalСтройки «забор в забор» и могилки, забытые родственниками. Большие проблемы малых кладбищ Минска // TUT.BY. Паводле карты ХІХ стагоддзя, займалі зусім невялікую тэрыторыю на скрыжаванні Чырвонай і 1-й Даўгабродскай вуліцДадзеныя ХІХ стагоддзя. Гэтая ж карта адзначае наяўнасць царквы або капліцы на гэтых могілках у пачатковы перыяд іх існавання. З прычыны невялікай тэрыторыі ўчастка былі напоўнены да канца ХІХ стагоддзя і, па некаторых звестках, закрыты для пахавання ў 1895 годзеThe Military Cemetery // Place.by. Паводле ўспамінаў старажылаў, не былі перанесены ў іншае месца падчас ліквідацыі пад заснаванне тралейбуснага дэпоЕще немного воспоминаний старожила Минска А. П. Санько о городе // Блог Андрэя Берастоўскага. З другога боку, гісторык Іван Сацукевіч прыводзіць шэраг дакументальных сведчанняў, што гэтыя могілкі ніколі не існаваліИван Сацукевич. Минск стоит на костях? Объясняем на конкретном примере, почему это неправда // Портал TUT.BY.

Крыніцы

Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам Сляпянскія могілкі

Спасылкі Шпітальныя могілкі на рэпрадукцыі карты Мінска 1898 г. (пункт 48) Шпітальныя могілкі на карце Мінска 1903 г. (пункт 7)

Катэгорыя:Колішнія могілкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Чырвоная вуліца (Мінск)