Піраканта калючая (Pyracantha coccinea) — від раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Вечназялёны густа галінаваны куст вышынёй 2-3 (максімум — 5) метраў, з разгалістай кронай і чырванавата-бурымі калючымі галінамі. Суквецці і маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычнае або ланцэтнае, 2-4 см даўжынёй, больш ці менш завостранае, з клінаватым аснаваннем, зубчастае па краі, голае, першы час злёгку апушанае. Хвосцік таксама апушаны, 2-5 мм даўжынёй.

Суквецце густое, больш-менш апушанае. Кветкі дробныя, белыя і ружавата-жаўтлявыя, з варонкападобным гіпантыям, трохкутнымі чашалісцікамі, чырвонымі пылавікамі.

Плод — ягада памерам 5-7 мм, ад ярка-чырвонага колеру да жоўтага (афарбоўка абумоўлена утрыманнем каратыноідаў), доўга трымаецца на расліне. Узімку плады нярэдка ядуцца птушкамі. Насенне злёгку атрутнае з-за ўтрымання цыяністых гліказідаў. Плод і іншыя часткі расліны іх не ўтрымліваюць.

Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне з верасня.

Размножваецца вегетатыўна каранёвымі атожылкамі.

Распаўсюджанне

У арэал віду ўваходзяць Паўднёвая Еўропа, Малая Азія і Каўказ. У XVII стагоддзі ён быў інтрадукаваны ў Цэнтральную Еўропу. Таксама інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку ў XVIII стагоддзі.

Ахова Від уключаны ў Чырвоную кнігу Азербайджана, а таксама суб’ектаў РФ: Рэспублікі Адыгея і Рэспублікі Дагестан.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне Pyracantha coccinea вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Расце на сухіх, цяжкіх глебах, падыходзіць для вырошчвання ў прамысловых раёнах.

Сінаніміка

Катэгорыя:Яблыневыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Ядавітыя расліны