Лютэранскія могілкі — зніклыя могілкі г. Мінска, якія дзейнічалі да 1970-х гг. у раёне нямецкага прадмесця Мінска на вул. Нямецкай (раён цяперашняй вул. Карла ЛібкнехтаУлица Карла Либкнехта // Минск старый и новый). Вядомы таксама пад назвай «Нямецкія». На могілках з 1846 г. дзейнічала царква Св. Мікалая, якая не захавалася да цяперашняга часуРайоны, кварталы: история минской «Розочки» // Onliner.by. У сярэдзіне 1970-х гг. знішчаны, на іх месцы заснаваны сквер, цяпер вядомы як Лютэранскі, а частка пахаванняў перанесена ў іншыя месцы.

У маі 2016 г. падчас будаўніцтва трасы частка сквера была знішчана. Пры гэтым выкапаныя косці, помнікі і крыжы, згодна паведамленням СМІ, былі адвезены на Паўночны палігон пабытовага смеццяЧасть старого кладбища в Минске закатывают в асфальт // Белорусский партизанУ Менску частку старых могілак ператвараюць у дарогу // Хартыя 97, 13.05.2016, 15:08«Беларускі Партызан» і «Хартыя 97» публікуюць больш за 10 фотаграфій ліквідацыі гэтых могілак са спасылкай на onliner.by (https://realt.onliner.by/2016/05/13/skver4/). Але на сайце «Анлайнера» азначана, што гэта старонка больш не існуеВ Лютеранском сквере раскопали черепа и кости. И собираются их выбросить на свалку? //citydog.by. У адказ на пратэсты мінчан і лютэранскай абшчыны г. Гродна ў канцы мая характар работ змяніўся і знойдзеныя чалавечыя астанкі пачалі адпраўляць у крэматорый«Останки людей стали мусором». Лютеранская община разослала обращение чиновникам //TUT.BY.

Спасылкі Лютэранскія могілкі на карце Мінска 1903 г. (пункт 41) Лютэранскія могілкі на аэрафотаздымку 1944 г. Фотаграфіі некаторых пахаванняў, знішчаных у 2016 г. // Хартыя 97

Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам Сляпянскія могілкі

Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:Колішнія могілкі Мінска Катэгорыя:Лютэранства ў Беларусі