Агародніцтва — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца распрацоўкай і паляпшэннем тэхналогій культывацыі гароднінных і бахчавых культур адкрытага і закрытага грунту, селекцыяй і насенняводствам, уключае таксама

Агародніцтва — гэта галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вытворчасцю гародніны для спажывання ў свежым і перапрацаваным выглядзе, а таксама для перапрацоўчай прамысловасці. Як навука агародніцтва займаецца вывучэннем марфабіялагічных асаблівасцяў агароднінных раслін і тэхналогій іх вырошчвання.

Агародніцтва, як навуковая спецыяльнасць Напрамкі даследаванняў:

Распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогіі вырошчвання таварнай прадукцыі, насення агароднінных і бахчавых культур у адкрытым і закрытым грунце. Удасканаленне тэхналогіі атрымання ранняй прадукцыі ў адкрытым грунце). Канвеерная вытворчасць агародніннай прадукцыі. Вырошчванне таварнай агародніннай прадукцыі за кошт разагрэву цяпліц. Спосабы падрыхтоўкі насення агароднінных культур да пасеву. Распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогіі вырошчвання расады. Уплыў арганічных і мінеральных угнаенняў на прадуктыўнасць раслін агароднінных культур. Агароднінныя севазвароты і падрыхтоўка глебаў пад агароднінныя культуры. Распрацоўка, удасканаленне энергазберагальных тэхналогій вырошчвання таварнай прадукцыі і насення гародніны і бахчавых. Удасканаленне тэхналогіі вырошчвання агароднінных культур, прыдатных для працяглага захоўвання. Распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогіі вытворчасці грыбоў. Распрацоўка канструкцый і метадаў выкарыстання збудаванняў закрытага грунту. Вырошчванне агароднінных, бахчавых культур на паліўных і асушаных землях. Спосабы захавання сартавой чысціні і якасці насення. Падбор сартоў для павелічэння эфектыўнасці вытворчасці агародніннай і бахчавой прадукцыі.

У Беларусі Паводле «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства» (1786) Андрэя Меера:

«… Некаторыя з сялян маюць каля сваіх двароў, а часцей гумнаў, маленькія агароды, у якіх, аднак, акрамя простай зялёнай , , , , , , , і , , , , , і зялёных, а іншы раз жоўтых, нічога болей не трымаюць.

У заможных, акрамя гэтага, расце на агародах і бульба, і , і розныя духмяныя расліны; паміж якімі заўсёды сустракаюцца „зоря“ — па-мясцоваму , для выкарыстання ў бані, розных сартоў — і , , , , і , растуць па ўсім старостве і па-мясцоваму , і ў некаторых бачыў я .

З кветак пераважаюць перад усімі: , , , , ; ці па-мясцоваму „каптурыкі“, , і . У многіх можна знайсці некалькі загончыкаў з і .

Акрамя гэтых … у вёсцы Задобрасць усялякай англійскай агароднінай напоўнены агарод…»

Літаратура

Пярэднеў У. П. Агародніцтва // . — С. 25 Полянская А. М. Селекционно-семеноводческая работа по овощным культурам. — У кн.: Сельскохозяйственная наука Советской Белоруссии. Мн., 1967

Спасылкі

World Vegetable Center (AVRDC) — Shanhua, Taiwan Alleviates poverty and malnutrition in the developing world through the increased production and consumption of safe vegetables. Olericulture Focusses on all aspects of cultivating and producing vegetables. Tropical Horticulture Provides information on olericulture in tropical regions. Pomology Provides information on fruit cultivation and production.