Корвін () — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 80 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бянкоўскія, Дмахоўскія, Каханоўскія, Крукоўскія, Урублеўскія. Герб «Корвін» адгалінаваўся ў пачатку XVI ст. ад герба «Слепаўрон».
Апісанне У чырвоным полі крумкач, які сядзіць на бервяне з адсечанымі 4 сукамі і трымае ў дзюбе пярсцёнак; клейнод — над прылбіцай з каронай 3 страусавыя пёры.
Спасылкі
Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта