Астравы Ба́лені () — група астравоў вулканічнага паходжання ў Паўднёвым акіяне (мора Сомава), за 300 км ад Антарктыды, прыкладна за 1700 км на поўдзень ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у зону дзеяння Дагавора аб Антарктыдзе.

Архіпелаг складаецца з трох вялікіх астравоў (Стэрдж, Янг, Бакл) і некалькіх дробных. Уяўляе граду вулканічных астравоў, выцягнутую ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыкладна на 160 км. Агульная плошча больш за 791 км². Астравы з'яўляюцца стратавулканамі і ўваходзяць у так званую Баленскую граду. Астравы незаселеныя. Расліннасць адсутнічае. Жывёльны свет прадстаўлены калоніямі антарктычных пінгвінаў і пінгвінаў АдэліОстрова Баллени // Острова мира.

Астравы былі адкрытыя ў лютым 1839 г. экспедыцыяй англійскіх кітабойных суднаў пад камандаваннем Джона Балені і Томаса Фрымэна.

Літаратура

Спасылкі Острова Баллени // Острова мира

Катэгорыя:Астравы Паўднёвага акіяна