Ру́дня () — аграгарадок у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр Руднянскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 24 км у напрамку на поўнач ад горада Чэрвень, за 86 км ад Мінска, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы. Праз Рудню працякае рака Уша і пралягае аўтамабільная дарога .
Насельніцтва 2001 год — 573 жыхары, 221 двор.
Памятныя мясціны
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Руднянскі сельсавет (Чэрвеньскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна