Акунёвец — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дворышча, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй ад 5 м на захадзе да 10 м на ўсходзе. На ўсходзе, поўдні і захадзе балоцістая пойма.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы