Кім — карэйскае прозвішча, тапонім і абрэвіятура.
Прозвішча Аляксей Харытонавіч Кім (1914—1992) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі. Доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1967). Андрэй Іванавіч Кім — актывіст беларускай незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва». Валерый Андрэевіч Кім (нар. 1947) — беларускі спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання. Нэлі Уладзіміраўна Кім (нар. 1957) — беларуская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка свету. Сяргей Аляксеевіч Кім (1937—2021) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1976). Хлоя Кім — амерыканская снаўбардыстка.
Тапонім Кім — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Абрэвіятура КІМ — Камуністычны інтэрнацыянал моладзі. КІМ — прадпрыемства лёгкай прамысловасці ў Віцебску. КІМ — назва (па імені тытульнага спонсара) футбольнага клуба «Віцебск» у 1989—1994 гадах. КіМ — Канал імя Масквы.