Вантрабянка — мясны выраб, каўбаса, зробленая з вантробаў. Традыцыйны выраб беларускай кухні. Лакальныя назва патрашанка, на 3аходняй Беларусі называюць таксама сальцісонам.

Адвараныя, парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і іншымі спецыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свіныя кішкі або страўнік і зноў вараць або падпякаюць у печы. Сальцісон потым на 1—1,5 сутак прыціскаюць гнётам. Ядуць халодную ці гарачую, з бульбай.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Каўбасы Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Польская кухня