Міхаі́л Васі́левіч Кавалё́ў (, в. Дубравіца  Магілёўскай вобласці — , ) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1986—1990). Член КПСС з 1962 года.

Біяграфія У 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. Заслужаны будаўнік БССР (1964).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў двойчы паранены. 3 ліпеня 1944 года ўвайшоў у Мінск. З 1948 года працаваў на Мінскім маторарамонтным заводзе. У 1954—1962 — майстар, прараб, начальнік будаўнічага ўпраўлення, кіраўнік будаўнічага трэста №1 ў Мінску. У 1962—1966 начальнік будаўнічага ўпраўлення і кіраўнік будаўнічага трэста № 3 у Салігорску.

З 1966 года — намеснік міністра будаўніцтва БССР.

У 1967 — 1977 гадах — старшыня Мінскага гарвыканкама.

У 1977 — 1978 — гадах першы намеснік старшыні Дзяржплана БССР.

З 1978 года — намеснік, з 1983 года — першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

У 1986 — 1990 гадах — Старшыня Савета Міністраў БССР.

З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. Член ЦК КПБ у 1971—1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1984—1991, Вярхоўнага Савета БССР у 1970—1990 гадах.

Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені два Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За адвагу»

Ушанаванне памяці У Мінску ў доме па адрасе перавулак Бранявы, 4, дзе жыў М. Кавалёў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага дзяржаўнага дзеяча. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме жыў дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі Міхаіл Васілевіч Кавалёў». У Мінску ўшанавалі памяць дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Міхаіла Кавалёва

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь http://www.nv-online.info/by/611/printed/106717/%D0%A1%D1%8B%D0%BD-%D1%81%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%B9--%D0%B7%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D0%B8-%D0%B8-%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8.htm

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР