Рэактыўны артрыт (хвароба Рэйтэра;  — сустаў + запаленне) — запаленне сустава ў выніку заражэння іншага органа і кішачнымі мікраарганізмамі (сальманелы, шыгелы, і ). Як правіла, развіваецца пры ўмове наяўнасці ў крыві спадчыннага антыгену падвіду . Хвароба ўзнікае ад хламідыёзу ў 9 разоў часцей у хлопцаў, чым у дзяўчын. Трэць выпадкаў немачы прыпадае на заражэнне іерсініяй, што часцей здараецца ў спякотных краінах (Індыя). Ускладненне хваробы вядзе да калецтва суставаў і пашкоджання ўнутраных органаў (лёгкія, лімфавузлы, нервы, страўнікава-кішачны тракт і сэрца).

Папярэджанне Прадухіленню хваробы спрыяе палавая аднашлюбнасць, адсутнасць у хаце грызуноў (мышы і пацукі), захоўванне ежы ад псавання, мыццё гародніны і садавіны перад ужываннем і прыгатаваннем. У спякотных краінах для мыцця фруктаў варта выкарыстоўваць бутэляваную ваду.

Праявы

Спачатку хвароба выяўляецца праз боль і рэзі ў мочаспускальнага канала. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы запалення вачэй і зрэдку панос. Пасля ўзнікае боль і ацёк у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэння сухажылляў з касцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. Скура на месцы паражэння становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узнікаць язвачкі на языку, слізістай рота і палавых органах. На ступнях і далонях адзначаюцца сып і плямы.

Даследаванне Старажытнагрэчаскі лекар Гіпакрат першым апісаў адначаснае запаленне вачэй і суставаў пры частым і балючым мочаспусканні ў хлопца, які захварэў пасля палавой сувязі. Ад аднолькавых праяў немачы цярпеў генуэзскі мараплавец Хрыстафор Калумб. У 1818 г. англійскі лекар назваў адначасовае запаленне суставаў, вачэй і мочаспуску сімптомамі адной хваробы. У 1916 г. нямецкі лекар устанавіў сувязь захворвання з дызентэрыяй. У выніку хваробу пачалі называць сіндромам Рэйтэра. У 1977 г. некалькі лекараў прапанавалі замяніць назву хваробы на рэактыўны артрыт, бо ў 1947 г. амерыканскі ваенны суд у Нюрнбергу (Баварыя) выкрыў удзел Рэйтэра ў смяротных доследах над сотнямі зняволеных канцлагера Бухенвальд (Цюрынгія, Трэці Рэйх). У 2009 г. за хваробай замацавалася сучасная назва.

Спасылкі

Катэгорыя:Захворванні суставаў