Памесная царква — тэрмін хрысціянскай эклезіялогіі. У апошні час ужываецца таксама і ў іншых значэннях.

У праваслаўі У эклезіялогіі У праваслаўнай эклезіялогіі паняцце выкарыстоўваецца ў дачыненні да асобнай (партыкулярнай) Царквы на тэрыторыі пэўнай правінцыі ці дзяржавы, у супрацьлегласць Царкве сусветнай (кафалічнай). У праваслаўі звычайна пазначае аўтакефальную або аўтаномную Царкву ў межах незалежнай дзяржавы.

Адміністрацыйны падзел Сусветнай Царквы будуецца на тэрытарыяльным, а не нацыянальным прынцыпе. У звычайных умовах праваслаўныя хрысціяне любой нацыянальнасці, якія пражываюць на адной тэрыторыі, складаюць адзін прыход і акармляюцца адным епархіяльным епіскапам, бо, паводле словаў апостала Паўла, у Хрысце «няма ні Эліна, ні Іўдзея, ні абразання, ні неабразання, варвара, Скіфа, раба, вольніка» (Калас. 3, 11). У сваім тэрытарыяльным размежаванні памеснай царквы ўзгадняюцца з палітыка-адміністрацыйным падзелам, з дзяржаўнымі і адміністрацыйнымі граніцаміПрот. В. Цыпин. Церковное право. Москва, 1994, стр. 201

З канца XX стагоддзя існуе 14 агульнапрызнаных самастойных Памесных цэркваў і адна, якая прызнаецца толькі некаторымі цэрквамі. Дыптых Маскоўскага патрыярхата Дыптых Канстанцінопальскага патрыярхата Аўтакефальныя цэрквы: Канстанцінопальская Александрыйская Антыяхійская Іерусалімская Руская Грузінская Сербская Румынская Балгарская Кіпрская Эладская (Грэчаская) Албанская Польская Чэшскіх земляў і Славакіі Амерыканская і Канадская Канстанцінопальская Александрыйская Антыяхійская Іерусалімская Руская Сербская Румынская Балгарская Грузінская Кіпрская Эладская (Грэчаская) Польская Албанская Чэшскіх земляў і Славакіі УкраінскаяАўтаномныя цэрквы: Сінайская Фінляндская Японская Кітайская Сінайская Фінляндская Эстонская (апостальская)

Амерыканская і Канадская царква ў аўтакефальным статусе прызнана толькі Маскоўскім патрыярхатам і некаторымі іншымі аўтакефальнымі цэрквамі, галоўным чынам — славянскімі, астатнія аўтакефальныя цэрквы прызнаюць Праваслаўную царкву ў Амерыцы самакіравальнай царквой Маскоўскага патрыярхата.

Межы памесных цэркваў традыцыйна маюць тэндэнцыю ўзгадняюцца з граніцамі нацыянальна-дзяржаўнага размежавання, але пэўнай нормы не існуе. Так, Маскоўскі патрыярхат, які гістарычна заўсёды меў юрысдыкцыю ў межах Расійскай дзяржавы і Расійскай імперыі, пасля распаду СССР у 1991 годзе распасцірае сваю выключную юрысдыкцыю на ўсе краіны былога СССР, акрамя Грузіі і АрменііСтатут Рускай Праваслаўнай Царквы, I.3.

Іншае выкарыстанне У 1990-я гг. паняцце стала ўжывацца ў сувязі з царкоўнай сітуацыяй ва Украіне як фактычны сінонім аўтакефальнай ЦарквыДЕПУТАТСКОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ «ЗА ЕДИНУЮ ПОМЕСТНУЮ ПРАВОСЛАВНУЮ ЦЕРКОВЬ В УКРАИНЕ» 22.04.2000Создание «единой поместной церкви» поддерживает только Ющенко 15.01.2007И снова: Виктор Силенко. «даешь поместную церковь!» или В. Ющенко «добогословствуется» до анафемы сайт Единое отечествоСтепан Тыщук. Церковь на Украине вновь переживает заботу властей Интерфакс.ru 31 июля 2006Дмитрий Табачник. Унификация духа. 25.04.2008

У пратэстанцтве У большасці евангельскіх хрысціян пад памеснай царквой разумеецца царкоўная абшчына, якая адпавядае паняццю прыхода ў іншых хрысціянскіх канфесіях, але незалежная ў кіраванні. У кансерватыўных прадстаўнікоў пратэстанцтва членства ў памеснай царкве з'яўляецца цалкам канкрэтным, пад ім разумеюць, што вернік прыняў воднае хрышчэнне і рэгулярна ўдзельнічае ў ламанні хлеба і служэннях царквы (набажэнствы, малітоўныя сходы, бяседы, семінары, канферэнцыі, евангелізацыйныя місіі і да т.п.), а таксама ў членскіх сходах, на якіх сумесна вырашаюцца ўнутрыцаркоўныя пытанні.

Памесная царква ў кансерватыўных евангельскіх хрысціян кіруецца калегіяльна — агульным сходам членаў, брацкім саветам, яківыбіраецца з членаў царквы мужчынскага полу, саветам служак і г.д. У некаторых кансерватыўных цэрквах і ў пераважнай большасці свабодна-ліберальных (напрыклад харызматычных) вылучаецца роля пастара як поўнаўладнага кіраўніка ўсімі справамі царквы, за якім, хоць ён і мае памочнікаў, застаецца права апошняга слова.

Спасылкі Иеремия, Архиепископ Вроцлавский и Щецинский. Структура Церкви: вселенская Церковь — поместная церковь — епархия — приход Памесныя цэрквы ў Праваслаўі Апісанне памеснай царквы ў адной пратэстанцкае дэнамінацыі — Teolog.ru (Гл. трэці абзац) Апісанне памеснай царквы ў адной пратэстанцкай дэнамінацыі — Baptist.by (Гл. пяты прынцып)

Катэгорыя:Эклезіялогія