Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вылазы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1787 г.РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 35. з дрэва на месцы храма, адзначанага ў акце 1681 г., паводле якога намеснік Кіеўскай мітраполіі Кліменцій Трызна дазволіў памешчыкам вылазскім і іх суседзям пабудаваць праваслаўную царкву Ражджаства Багародзіцы і святога велікамучаніка ГеоргіяСобрание древних актов и грамот городов Вильны, Ковна, Трок. Мн., 1848. С. ХLIII.. У сярэдзіне 19 ст. асобна ад царквы з паўднёвага заходу пастаўлена двух’ярусная зрубна-каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Невялікі храм вырашаны прамавугольным зрубам з пяцігранным апсідным прырубам. Да сярэдзіны 19 ст. быў бабінец са званіцай з арыгінальным спалучэннем шатровых дахаў, галоўны з якіх завершаны звонападобным купалам на васьмігранным барабане, а апсіда — макаўкай. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі, цокальная частка вертыкальна ашалявана.
Інтэр’ер Унутры аб’яднаныя агульнай плоскай столлю зала і апсіда спалучаюцца шырокім прасветам і размежаваны драўляным іканастасам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Вылазы (Пінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:1787 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі