Маце́евічы. Сустракаецца таксама варыянт Маціе́вічы (, ) — аграгарадок у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўлянскага сельсавета.
Гісторыя
У 1954—1961 гадах цэнтр Мацеевіцкага сельсавета, з 13 кастрычніка 1961 года ў складзе Крыўлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..
Славутасці Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (1720).
Вядомыя асобы Іван Уладзіміравіч Баярчук — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Спасылкі
Катэгорыя:Крыўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна