«Гатэль „Гранд Будапешт“» () — кінастужка Уэса Андэрсана па матывах апавяданняў Стэфана Цвэйга з Рэйфам Файнсам і Тоні Рэвалары ў галоўных ролях. Прэм'ера фільма адбылася 6 лютага 2014 года на Берлінскім кінафестывалі, дзе ён быў уганараваны гран-пры журы. Пераважнай большасцю прадстаўнікоў кінапрэсы прызнаны адным з 10 найлепшых фільмаў года, узнагароджаны шэрагам прэмій.

Сюжэт Дзея фільма адбываецца ў выдуманай усходнееўрапейскай краіне Зуброўцы. Маладая жанчына наведвае магілу невядомага пісьменніка, паказанага проста як «Аўтар» (Том Уілкінсан). Затым аўтар расказвае гісторыю з часоў сваёй маладосці. Аднаго разу ён гасцяваў у легендарным гатэлі «Гранд Будапешт», дзе пазнаёміўся з яго таямнічым уладальнікам.

Той апавядае яму пра падзеі ў гасцініцы ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Багатая госця гатэля, мадам Д., 19 гадоў сябруе з кансьержам месье Густавам і адказвае яму каштоўную карціну «Хлопчык з яблыкам».

Мадам Д. памірае пры загадкавых акалічнасцях, і яе сын Дзмітрый, нязгодны з тэстаментам, вінаваціць Густава ў забойстве маці. Месье Густава арыштоўваюць, і ён шукае дапамогі ў вернага сябра, маладога калідорнага Мустафы Зэро, і ў каханай Зэро — Агаты.

Агата і Мустафа дапамагаюць Густаву ўцячы з турмы, але Дзмітрый пасылае па яго галаву наёмнага забойцу.

У ролях

Рэйф Файнс — мсье Густаў, кіраўнік гатэлем Тоні Рэвалары — малады Зэро Мустафа Сірша Ронан — Агата, нявеста Зэро Эдрыен Броўдзі — Дзмітрый Дэгаф-унд-Таксіс, сын Мадам Д. Уілем Дэфо — Джоплінг, наёмны забойца Эдвард Нортан — інспектар Хенкельс Джэф Голдблюм — павераны Ковач Мацьё Амальрык — Серж Ікс, слуга Мадам Д. Ф. Мюрэй Абрахам — пажылы Зэро Мустафа Джуд Лоу — малады Аўтар Леа Сейду — Клацільда, служанка Мадам Д. Цільда Суінтан — Мадам Селін-Вільнёў Дэгаф-унд-Таксіс (Мадам Д.) Харві Кейтэль — Людвіг Джэйсан Шварцман — мсье Жан Оўэн Уілсан — мсье Чак Біл Мюрэй — мсье Іван Том Уілкінсан — пажылы Аўтар Боб Балабан — мсье Марцін Фішэр Стывенс — мсье Робін Уолес Валадарскі — мсье Жорж Варыс Ахлуваліа — мсье Дзіна Карл Маркавіц — Вульф

Вытворчасць Выдуманы горад Луц здымаўся галоўным чынам на вуліцах Гёрліца, за кошт добра захаванай старадаўняй еўрапейскай архітэктуры, ён часта становіцца вялікай здымачнай пляцоўкай. Многія сцэны фільма былі зняты ў Дрэздэне і ў замках Саксоніі. Інтэр'ер гатэля «Гранд Будапешт» часткова быў зняты ў атрыуме ўнівермага «Gorlitzer Warenhaus», часткова на кінастудыі. Сам будынак знадворку быў зняты пры дапамозе макета, створанага мастаком Адамам Штокгаўзенам на аснове старадаўніх фатаграфій гатэля «Брысталь Палас» у Карлавых Варах і гатэля «Гелерт» у Будапешце.

У фінальных тытрах фільма паказана, што яго сюжэт натхнёны творамі Стэфана Цвэйга (стваральнікі фільма згадваюць такія творы, як «Нецярпенне сэрца», «Учорашні свет. Запіскі еўрапейца», «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»)Stefan Zweig, Wes Anderson, Anthea Bell: The society of the crossed keys. Selections from the writings of Stefan Zweig, Inspirations for the Grand Budapest Hotel. Pushkin Press, London 2014, ISBN 978-1-78227-107-9..

Аўтар музыкі — кампазітар Аляксандр Дэспла. У фільме ён змяшаў сваю музыку з рускімі фальклорнымі матывамі. У прыватнасці саўндтрэк змяшчае балалаечную музыку, у тым ліку выкарыстана руская народная песня «Свеціць месяц». Асноўныя музычныя тэмы на балалайках, у тым ліку і тэму тытраў, выканаў Дзяржаўны акадэмічны рускі народны ансамбль «Расія» імя Л. Г. Зыкінай.

Першы трэйлер карціны, які абяцае «забойства, помста, каханне і прыгоды», быў прадстаўлены 17 кастрычніка 2013 года. 19 снежня выйшаў другі ролік, які падэманстраваў «звыш дзясятка эксцэнтрычных персанажаў за лічаныя 90 секунд», а таксама постар з выявай акцёрскага ансамбля стужкі.

Успрыманне Фільм ганараваўся вельмі высокімі ацэнкамі сусветнай кінапрэсы. На сайце Rotten Tomatoes на аснове 225 рэцэнзій рэйтынг фільма склаў 8.4 балаў з 10, пры 92 % станоўчых водгукаў.

Аўтары «Deutsche Welle» адзначаюць, што «Гатэль „Гранд Будапешт“» — гэта ўласны свет з яркімі фарбамі, смелымі касцюмамі і незвычайнымі героямі. Гатэль-мара, які валодае амаль што наркатычным уздзеяннем.:

Уладзімір Ляшчанка адзначае насычанасць кадра персанажамі і дэталямі (у тым ліку наяўнасць вусоў амаль ва ўсіх мужчынскіх персанажаў), выверанасць і дакладнасць руху камеры, асацыяцыі з лялечным домікам, пернікавым домікам: «трывожны перыяд еўрапейскай гісторыі ператвараецца ў гульнявую пляцоўку».

Аўтарытэтны брытанскі кіначасопіс Sight & Sound прызнаў «Гатэль „Гранд Будапешт“» адным з 10 найлепшых фільмаў 2014 года. Часопіс Time проста адвёў карціне першае месца ў сваім топ-10.

Узнагароды Узнагароды і намінацыі Узнагарода Катэгорыя Намінант ВынікБерлінскі кінафестываль «Залаты мядзведзь» (галоўны прыз) Гран-пры журы Галівудскі кінафестываль «Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера «Готэм» «Найлепшы фільм» «Залаты глобус» «Найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл» «Найлепшая рэжысёрская праца» Уэс Андэрсан «Найлепшая мужчынская роля — камедыя ці мюзікл» Рэйф Файнс «Найлепшы сцэнарый» Уэс Андэрсан «Давід дзі Данатэла» «Найлепшы замежны фільм» Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША «Найлепшы акцёрскі склад» Круг кінакрытыкаў Сент-Луіса «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Круг кінакрытыкаў Сан-Дыега «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Круг кінакрытыкаў Сан-Францыска «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен «Выбар крытыкаў» «Найлепшы фільм» «Найлепшая рэжысёрская праца» Уэс Андэрсан «Найлепшая мужчынская роля» Рэйф Файнс «Найлепшы малады акцёр» Тоні Рэвалары «Найлепшы акцёрскі склад» «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан «Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн «Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен «Найлепшая камедыя» «Найлепшы акцёр у камедыі» Рэйф Файнс Круг кінакрытыкаў Фінікса «Найлепшая камедыя» Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан «Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Асацыяцыя кінакрытыкаў Агая «Найлепшы акцёрскі склад» «Найлепшая музыка» Аляксандр Дэспла «Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША «Найлепшы сцэнарый» Уэс Андэрсан Гільдыя мантажораў ЗША «Найлепшы мантаж (камедыя ці мюзікл)» Барні Пілінг Гільдыя мастакоў-пастаноўшчыкаў ЗША «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка ў гістарычным фільме» Адам Стокгаўзен Гільдыя прадзюсараў ЗША «Найлепшы фільм» Гільдыя аператараў ЗША «Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Гільдыя сцэнарыстаў ЗША «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан Гільдыя касцюмераў ЗША «Найлепшы дызайн касцюмаў у гістарычным фільме» Мілена Кананера Гільдыя грымёраў і стылістаў ЗША «Найлепшы грым у гістарычным фільме» Фрэнсіс Хэнан, Джулі Дартнел «Найлепшая кладка валасоў у гістарычным фільме» Фрэнсіс Хэнан, Джулі Дартнел BAFTA «Найлепшы фільм» «Найлепшая рэжысёрская праца» Уэс Андэрсан «Найлепшая мужчынская роля» Рэйф Файнс «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан «Найлепшая музыка» Аляксандр Дэспла «Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Адам Стокгаўзен, Ганна Пінак «Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера «Найлепшы мантаж» Барні Пілінг «Найлепшы грым і кладка валасоў» Фрэнсіс Хэнан «Найлепшы гук» «Оскар» «Найлепшы фільм» «Найлепшая рэжысура» Уэс Андэрсан «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан, Х'юга Гінэс «Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен «Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера «Найлепшы мантаж» Барні Пілінг «Найлепшы грым і прычоскі» Фрэнсіс Хэнан, Марк Кальер «Найлепшая музыка да фільма» Аляксандр Дэспла

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2014 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2014 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2014 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2014 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Германіі Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі Германіі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Германіі Катэгорыя:Чорныя камедыі Катэгорыя:Крымінальныя камедыі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Германіі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Кракаве Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы Уэса Андэрсана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Уэса Андэрсана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Х’юга Гінеса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла Катэгорыя:Фільмы кампаніі Fox Searchlight Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл