Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 19 ст. з дрэва як касцёл, які 1866 — 1868 гг. прыстасаваны пад царквуНГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр.156..
Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, завершаным шматграннай паўкруглай апсідай. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. На вальмавым даху над алтарнай часткай — лёгкі слуповы ліхтар з шатровым верхам. Галоўны ўваход аформлены 4-калонным порцікам. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер Плоская столь малітоўнай залы пераходзіць у зоркавае скляпенне над апсідай, над уваходам — хоры.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Вярховічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1933 год у Заходняй Беларусі