На́ча () — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр Начаўскага сельсавета.
Геаграфія За 12 км на ўсход ад Ляхавічаў, за 232 км ад Брэста, на рацэ Начы.
Назва звязана з ракой Начай, даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.
Гісторыя Маёнтак вядомы з XV стагоддзя як ўладанне роду Неміровічаў. Праз шлюб Ганны Неміровіч з Барташам Табаровічам Нача на нейкі час перайшла да Табаровічаў, а пасля стала каралеўскай маёмасцю.
Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст у 1566-1567 гадах перадаў Начу наваградскаму войскаму Аляксандру Брындзу. З таго часу за маёнткам трывала замацавалася двайная назва Нача Брындзоўская, каб адрозніваць яго ад іншых суседніх паселішчаў з назвай Нача (напрыклад, Нача Свянціцкая).
У канцы XVI стагоддзя маёнткам валодалі Подараўскія, а пазней ён перайшоў ва ўласнасць каталіцкага ордэна езуітаў. Езуіты ператварылі Начу ў буйны гаспадарчы цэнтр.
Пасля скасавання ордэна езуітаў і падзелаў Рэчы Паспалітай маёмасць была канфіскавана расійскімі ўладамі і перададзена князям Масальскім. У 1798 годзе маёнтак у Ануфрыя Масальскага выкупіў Францішак Ксаверый Чарноцкі. Ён перадаў Начу свайму старэйшаму сыну Міхалу. Пад кіраўніцтвам Міхала Чарноцкага тут распачалося маштабнае будаўніцтва. Быў узведзены мураваны палац у стылі класіцызму, каля палаца разбілі пейзажны парк з сістэмай сажалак.
Наступныя пакаленні (Казімір, а пасля Юзаф і Аліна Чарноцкія) ператварылі Начу ў высокадаходнае прадпрыемства. У маёнтку працавалі сучасная канюшня і жывёлагадоўчы комплекс. Крухмальны завод пабудаваны ў 1905 годзе, у 1913 годзе яго пераабсталявалі пад вінакурню (бровар).
Сядзіба славілася сваёй бібліятэкай, багатымі інтэр’ерамі з галандскай кафляй і распіснымі столямі. Тут часта ладзіліся шляхецкія сустрэчы і літаратурныя вечары. У часы Першай сусветнай вайны Аліна Чарноцкая арганізавала ў маёнтку прытулак для дзяцей-сірот.
У 1918 годзе падчас бальшавіцкага пагрому ўладальнік маёнтка Нача Міхал Чарноцкі (сын Казіміра) быў забіты мясцовымі бунтаўшчыкамі. Яго сын Стэфан узяў на сябе місію аднаўлення родавага гнязда, але быў вымушаны пакінуць сядзібу ў 1939 годзе.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь маёмасць нацыяналізавана. У савецкі перыяд палац і гаспадарчыя пабудовы выкарыстоўваліся пад вытворчыя патрэбы, працяглы час дзейнічаў завод вытворчасці воцату.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі, у 2000 годзе — 280 двароў.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Напалеон Казіміравіч Чарноцкі (1866—1937) — беларускі публіцыст, перакладчык. Мар’ян Фальскі (1881—1974) — беларускі і польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы.
Помнікі гісторыі і культуры Помнік архітэктуры — сядзіба Чарноцкіх «Нача Брындзоўская» 1810—1815 гг. — Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Страчаная спадчына Сядзіба Свянціцкіх — на хутары Свянціцкія засталіся фрагменты пладовага саду, рэшткі гаспадарчых тэрыторый і векавыя дрэвы, якія акрэсліваюць межы былой шляхецкай сядзібы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Начаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна