Макра́ны. Сустракаецца таксама варыянт Мо́краны (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Макранскага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Макраны ўяўляе сабой характарыстыку мясцовасці: пераўвільготненае, мокрае месцаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 240..
З іншага боку, былі старыя прозвішчы XVIII ст. Макран (Дрысвяты), Макраніч (Адэльск)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-BSZ8-N?i=641&cat=1649959 https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=B&w=22br&rid=B&search_lastname=makran*&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1&rpp1=&ordertable=.
Геаграфія Знаходзіцца за 29 км у напрамку на ўсход ад горада Маларыта, за 41 км ад Брэста.
Насельніцтва 1999 год — 777 жыхароў, 288 двароў.
Славутасці Брацкія магілы савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму. За 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад аграгарадка — Курган Славы. За 1,5 км у напрамку на поўдзень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Макранская выдма
Страчаная спадчына
Царква
Літаратура — С. 542.
Спасылкі
Катэгорыя:Макранскі сельсавет (Маларыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маларыцкага раёна Катэгорыя:Макраны (Маларыцкі раён)