Каўбы́. Сустракаецца таксама варыянт Ко́ўбы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лапацінскага сельсавета.

Славутасці

Капліца ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана 8-граннай ратондай, накрытай самкнутым звонападобным купалам, завершаным цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Грані прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі. Рускі паэт Аляксандр Блок, які служыў у наваколлях Каўбоў з 14 жніўня па 3 верасня 1916 года, у жніўні намаляваў гэтую капліцу ў лісце да жонкі. Дуб, каля якога стаяў полк Блока

Страчаная спадчына

У пасляваенны час у Каўбах была знішчана сядзіба роду АлявінскіхHoroszkiewicz R. Tradycye ziemi Pińskiej… S. 21. і парк вакол яеНесцярчук Леанід Міхайлавіч. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4..

Вядомыя асобы Рыгор Мікалаевіч Колб (1940—2010) — дзяржаўны дзеяч.

Літаратура

Спасылкі

Несцярчук Леанід Міхайлавіч. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4.

Катэгорыя:Лапацінскі сельсавет (Пінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна