Ю́ндзілы. Сустракаецца таксама варыянт Юндзі́лы (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.
Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)..
Насельніцтва
Назва Недалёка (з Янаполю) было прозвішча Юндзіл, у Лідскім краі засведчанае прозвішча Юндзіла, са Стоўбцаў — Юндзіловічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-J99Z-J?i=51&cat=742974
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-CQST-8?i=332&cc=4166194&cat=742037
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMZ-QSDM-9?i=329&cc=4158550. Ёсць літоўскае JundilaLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 854.. Літоўскае jundilas — «гарэза», ад justi (junda) - «рухацца»http://lkz.lt/?zodis=jundilas
http://lkz.lt/?zodis=justi. Ёсць карацейшае латышскае прозвішча Jundahttps://uzvardi.lv/surname/620522.
З іншага боку, ёсць нямецкія JundJund // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands, JundtJundt // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands, JundelJundel // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.
Славутасці У 200 м на поўдзень ад вёскі, у невялікім перелеску размешчана царква XIX стагоддзя. Праваслаўны храм пабудаваны ў традыцыйным для Палесся стылі, практычна без якіх-небудзь элементаў дэкору. Ён складаецца з невялікага бабінца, увянчанага распяццем, асноўнага аб’ёму і апсіды. Сцены вертыкальна абліцаваныя дошкамі і пафарбаваны ў жоўты колер. У сценах і апсідзе зроблена па 3 аконных праёмы з кожнага боку.
Перад храмам стаіць невысокая двух’ярусная званіца. Яна ўяўляе сабой абгароджаную платформу пад шатровым дахам, пастаўленую на 4 слупы.
Камень-следавік, які знаходзіцца каля царквы, па павер’ях з’яўляецца цудатворным. Паданне апавядае, што пасля з’яўлення гэтага валуна, на якім захаваўся адбітак Багародзіцы, была пабудавана капліца. Потым на яе месцы ўзвялі царкву. Побач са «следам» Багародзіцы на камені маюцца «сляды» жывёл. Гавораць, што ў гэтых паглыбленнях збіраецца дажджавая вада: калі прамыць ёю хворыя вочы, можна вылечыцца.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Ружанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна