Кацёлкі (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета.
Рознае Паводле І. Яшкіна, кацёл — упадзіна, паніжанае поле; вір, яма ў рацэ, возеры (Заходняе Палессе); паглыбленне на полі ці лузе, у якім доўга стаіць вада і расце трава (Столінскі р-н); маленькі глыбокі вадаём з крутымі берагамі (Столінскі р-н)І. Я. Яшкін. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 2005. С. 352..
У "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. зусім блізка Кацёлкаў (у в. Льсняне) засведчанае прозвішча "КотелковичъРевизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 192, 193..
У ХІХ ст. у Віленскім краі засведчанае прозвішча Кацялкоўскі ("Kociеłkowskі", "Kociołkowskі"https://www.epaveldas.lt/preview?id=1510%2F1%2F12
https://www.epaveldas.lt/preview?id=1400%2F1%2F17. Было троцкае Кацяловіч і Кацялоўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-831H-Y?i=161&cat=2317996
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-NSC8-9?i=243&cat=2317996.
На думку М. Бірылы, ад слова кацёл паходзяць прозвішчы Кацёл, Катлоў, Катловіч, Катлоўскі, КатлінскіМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 194..
Ёсць украінскія прозвішчы Котилко, КотелюхЮ. К. Редько. Сучасні українські прізвища. Київ, 1966. С. 131, 161..
У Астраўцы было прозвішча Кацельhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-L9DY-4?i=274&cat=1464992. Ёсць сучаснае літоўскае Katelishttps://pavardes.lki.lt/?pv=3049c43eca8ad960563ec77b5ebbd1c1.
Вядомыя асобы Іван Маркавіч Хвораст (1902—1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік беларускага харэаграфічнага фальклору.
Спасылкі
Катэгорыя:Шаняўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна