Я́страбель (, ) — вёска ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Беражноўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца каля возера Чартоўскі Вір (Ятрабельскае).

Гісторыя Вядома па пісьмовых крыніцах з канца XVIII стагоддзя. У 1795 годзе належала памешчыкам Шчытам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. Пазней уласнасць Кіневічаў. Ястрабель упамінаецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Дубенецкага праваслаўнага прыхода Плотніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1897 года 4 двары. У 1909 годзе ў вёсцы было 7 двароў. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў складзе Польшчы.

Паводле першага перапісу насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, вёска (13 двароў) у складзе Плотніцкай гміны Лунінецкага, затым Столінскага паветаў Палескага ваяводства.

У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР вёска ў складзе Беларускай ССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы 15 двароў. У сакавіку 1943 года нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і загубілі яе 2 жыхароў.

Станам на 1 студзеня 2002 года ў вёсцы 2 двары.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1897 — 45 чал.Дулеба, Г. І., Новікава, Г. М., Юркевіч, Ю. С. З гісторыі населенных пунктаў… — С. 624. XX стагоддзе: 1909 — 65 чал.; 1921 — 71 чал.; 1941 — 45 чал.; 1959 — 70 чал. XXI стагоддзе: 2002 — 3 чал.

Літаратура Дулеба, Г. І., Новікава, Г. М., Юркевіч, Ю. С. З гісторыі населенных пунктаў / Г. І. Дулеба, Г. М. Новікава, Ю. С. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 624. — ISBN 985-6302-49-8.

Спасылкі

Катэгорыя:Беражноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна