Асава́я (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відзіборскага сельсавета.
Гісторыя
У 1503 годзе пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч за вайсковыя заслугі даў баярам Карпу Карповічу і яго сыну Міхалу «востраў», дзе тыя заснавалі паселішча названае Осовам.
У 1940—1959 гг. цэнтр Асаўскога сельсавета.
У 1648 годзе Карповічы пабудавалі драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Касцёл быў знішчаны савецкімі ўладамі ў 1968 годзе. У 1993—1999 гады касцёл аднаўляецца з цэглы, у ліпені 1999 года кардыналам Казімірам Свёнтакам здзейснена яго кансэкрацыя.
Славутасці
У вёсцы дзейнічае касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і праваслаўная царква св. Іаана Хрысціцеля. Капліца-надмагілле
Спасылкі
Катэгорыя:Відзіборскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна