Ма́нькавічы. Сустракаецца таксама варыянт Ма́нькавіча, н. (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Манькавіцкага сельсавета.

У 1885 годзе Радзівіламі закладзены пейзажны парк і да 1905 года пабудаваны палац у стылі неабарока. Манькавічы абраны для будаўніцтва палацава-паракавага комплексу праз ландшафтныя перавагі мясцовасці. Такім чынам паселішча стала цэнтрам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі Радзівілаў.

З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Манькавіцкага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года ў складзе Белагушскага сельсавета, з 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Столінскага гарсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., з 2 сакавіка 1998 года цэнтр адноўленага Манькавіцкага сельсавета.

Славутасці

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (1885, захаваўся часткова) Праваслаўная царква св. Серафіма Сароўскага (1990-я) Пратэстанцкі храм Евангельскіх хрысціян-бапцістаў (1990-я).

Насельніцтва 1999 год — 2392 жыхары 2005 год — 3191 жыхар, 944 двароў — С. 585. 2010 год — 2142 жыхары 2019 год — 2017 жыхароў

Спасылкі

Вёска Манькавічы на партале Globustut.by

Катэгорыя:Манькавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна